рыхтаваць

тлумачэнне слова:

  рыхтаваць1, -тую, -туеш, -туе; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Прыводзяць што-н. у стан гатоўнасці, рабіць што-н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. ▪ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой-н. мэты, даваць каму-н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. ▪ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.
    2. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацоўваць што-н. Рыхтаваць даклад. ▪ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.
    3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.
    4. Рабіць запас чаго-н.; набываць што-н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.
    5. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.
  рыхтаваць2, -тую, -туеш, -туе; незакончанае трыванне, што.
    спецыяльны тэрмін Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.
      [Ад ням. richten.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com