с...

тлумачэнне слова:

  с..., (а таксама са..., су...), прыстаўка.
    I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім значэнні:
    1. Убіранне чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напрыклад: скасіць, спілаваць, ссячы;
    2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напрыклад: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у аптэку);
    3. Злучэнне: а) змацаванне, напрыклад: склеіць, скляпаць, сціснуць (пальцы); б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напрыклад: сцягнуць (мяшкі), сканцэнтраваць; ссяліць; в) (звычайна з часціцай -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напрыклад: сцячыся.
    4. (з часціцай -ся). Узаемнасць, напрыклад: спрацавацца, спісацца;
    5. Рэзультатыўнасць: а) паўната, інтэнсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напрыклад: стаміцца, спісацца (пра пяро); б) зрасходаванне ў выніку якога-н. дзеяння, напрыклад: скарміць, скрышыць; в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напрыклад: спячы (пірог), скруціць (папяросу).
    II. Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напрыклад: спець, станцаваць.
    III. Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў са значэннем месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаў, напрыклад: справа, спачатку, спераду.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com