садраць

тлумачэнне слова:

  садраць, здзяру, здзярэш, здзярэ; здзяром, здзераце; закончанае трыванне, што.
    1. Адрываючы ад чаго-н., аддзяліць, зняць (звычайна верхні слой чаго-н.). Але ў галаве яго на скорую руку з'явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе дзедаў трафей. Колас. Уладкаваўшыся, людзі распачалі работу. Рукамі садралі дзірван, адграблі пясок, і вось ужо сям-там забялелася крэйда. Штыхаў. // размоўнае слова Скалупнуць прышч, больку. Садраць струп. // размоўнае слова Пашкодзіць скуру, абдзерці. Садраць скуру на пальцы. // Счысціць, саскрэбці што-н.. з якой-н. паверхні. На хаду, пакуль стружка не прыстыла да металу, Дывінец садраў яе жалезным кручком. Асіпенка.
    2. размоўнае слова Рэзкім рухам зняць што-н. надзетае, прымацаванае і пад. Садраць боты з ног. Садраць шапку з галавы. Садраць аб'яву. Садраць абіўку з крэслаў. Садраць паганы. ▪ Нягучна буркаючы, ён садраў з Клімчанкі перапэцканы і пашкуматаны ў бойцы паўшубак. Быкаў. // Моцна дзьмучы, знесці з паверхні. Віхор страху садраў. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Навальніцай дах садрала. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Ранак быццам садраў покрыва з таго жыцця, да якога клікаў мяне Гаранька. Савіцкі.
    3. Расціраючы на тарцы, здрабніць што-н. Садраць бульбы на бліны. ▪ Адну бульбіну здзярэ [маці] на тарку, памыўшы толькі ад пяску, дабавіць да сухога стоўчанага лісця ад ліпы. Якая яшчэ зацірка выходзіла... Пташнікаў. // Здрабніць на тарцы ўсё дарэшты. Усю бульбу садралі.
    4. размоўнае слова У выніку доўгага карыстання зрабіць непрыгодным. Садраць венік нашчэнт.
    5. размоўнае слова Узяць непамерна вялікую плату за што-н. Можна было падумаць, што пасля гэтага «заробку» бабка Анісся не здзярэ з нас па рублю за салёныя агуркі... Васілевіч. // Забраць шляхам вымагання. — Успомні, як ты [Варыла] пры панах распінаўся!.. Апошнюю кашулю хацеў садраць за розныя нядоімкі і штрафы. Бажко.
    6. размоўнае слова Спісаць жыўцом у каго-н., выдаўшы за сваё. Садраць сачыненне. ▪ — Ну, я спішу ваш расклад, здзяру яго да літары... Дайце мне, калі ласка, паперы... Колас.
    •••
    Садраць магарыч — атрымаць хабар. Адсудзіць, нягоднік, дальбог жа адсудзіць і магарыч з пана Крукоўскага здзярэ. Бажко.
    Садраць скуру (дзве, тры скуры) — тое, што і злупіць скуру (дзве, тры скуры) (глядзі злупіць).
    Садраць шкуру (дзве шкуры, сем шкур) з каго тое, што і злупіць шкуру (дзве шкуры, сем шкур) (глядзі злупіць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com