сакратар

тлумачэнне слова:

  сакратар, -а, мужчынскі род
    1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю якой-н. арганізацыі або перапіску і справы прыватнай асобы. Сакратар канцылярыі. Асабісты сакратар. ▪ Дзядзька Рыгор сказаў сакратару, каб напісаў дзеду даведку. Якімовіч.
    2. Асоба, якая піша пратакол сходу, пасяджэння і пад. Сакратар сходу, заслухаўшыся, нічога не пісаў. Шахавец.
    3. Выбарны кіраўнік якой-н. арганізацыі, якога-н. органа. Сакратар райкома партыі. Сакратар Саюза пісьменнікаў. ▪ Камсамольска сакратар гаварыў маладым, звонкім голасам. Кавалёў. Сёння запрашаць на сход прыйшоў сам сакратар калгаснага партбюро Глеб Званец. Дуброўскі.
    4. Асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой-н. установы. Вучоны сакратар інстытута. ▪ Рэдактара яшчэ не было. Лабановіча прыняў сакратар рэдакцыі, малады, бялявы, прылізаны чалавек. Колас.
    5. Драпежная птушка афрыканскага кантынента з доўгімі нагамі і чубам на галаве ў выглядзе гусінага пяра.
      [Фр. secrétaire.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Грамадзяне Расіі, якія дрэнна паводзілі сябе ў гэтым жыцці, пасля смерці трапяць зноў у Расію.