салдат

тлумачэнне слова:

  салдат, -а, месны склон -даце, мужчынскі род
    1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска. Салдаты і матросы. Узвод салдат. ▪ Неўміручы подзвіг салдата Аляксандра Матросава, які грудзьмі засланіў амбразуру дзота, каб адкрыць шлях наперад сваім таварышам па зброі. «Звязда». // Ваеннаслужачы наогул. Салдаты вялікай Расіі ў Парыжы ўздымалі сцягі. Бялевіч.
    2. пераноснае значэнне Ідэйна загартаваны барацьбіт, удзельнік якога-н. руху, член якой-н. арганізацыі. Салдат рэвалюцыі. Салдат партыі. ▪ Ён [Глебка] быў салдатам пакалення, што праз усе грамы прайшло, Сваё жыццё, сваё натхненне Айчыне роднай аддало. Прыходзька.
    •••
    Лясныя салдаты — партызаны. Трэба было наладзіць цесную сувязь з народнымі мсціўцамі, трэба, было камусьці пераправіцца да лясных салдат... Бялевіч. Выйшаў лясны салдат з блакаднага пекла ў бяссмерце... Барадулін.
    Невядомы салдат — аб загінуўшым за высакародную справу салдаце, прозвішча якога невядома.
    Савецкі салдат — баец Савецкай Арміі, вартавы заваёў сацыялізма.
    У салдатах (быць, служыць і пад.) — на ваеннай службе.
    У салдаты (ісці, браць і пад.) — на ваенную службу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com