сапхнуць

тлумачэнне слова:

  сапхнуць, -пхну, -пхпеш, -пхне; -пхнём, -пхняце; закончанае трыванне
    1. каго-што. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль-н., куды-н. Кожны стараўся сапхнуць другога з прызбы пад акном. Чорны. [Баба Варка:] — Не скінь мне лямпу са стала. Локцем сапхнеш... Пташнікаў. Кінуўшы ў лодку тонкі, выслізганы рукамі шост,.. [Толя] палажыў туды і мяшок, падкасаў да калень штаны, адвязаў чайку ад вярбы і сапхнуў яе на ваду. Брыль.
    2. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Прымусіць вызваліць пасаду. [Русаковіч:] Выходзіць, што я сам пхнуў Сухадольскага, каб самому сесці на яго месца. Крапіва. [Якім:] — Якім жа макарам ты [Сцяпан] думаеш сапхнуць мяне з пасады? Пянкрат.
    3. пераноснае значэнне; каго-што. Перакласці на каго-н. (свае абавязкі, справы і пад.). Сапхнуць работу на другога. // Зваліць на каго-н. адказнасць за сваю правіннасць, учынак. Сапхнуць віну за недагляд на зменшчыка.
    4. пераноснае значэнне; каго-што. размоўнае слова Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (часцей непрыемнага). [Алесь] рыхтаваў коней на буславіцкі «бяссенны» кірмаш. Даводзілася шмат выбракоўваць, бо аконамы намагаліся сапхнуць розную здыхляціну. Караткевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com