сацыяльны

тлумачэнне слова:

  сацыяльны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. ▪ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы. Адамовіч. // Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. ▪ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага. Кудраўцаў. // Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.
    2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. ▪ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў. Перкін. [Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне. Караткевіч.
    •••
    Сацыяльнае забеспячэнне глядзі забеспячэнне.
    Сацыяльнае страхаванне глядзі страхаванне.
    Сацыяльны дарвінізм глядзі дарвінізм.
    Сацыяльны мір глядзі мір.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com