свята

тлумачэнне слова:

  свята, -а, месны склон свяце, ніякі род
    1. Урачысты дзень у гонар або ў памяць якой-н. выдатнай падзеі, даты. Рэвалюцыйныя святы. ▪ Ленін нас да шчасця клікаў, Мы за Лекіным пайшлі, І Кастрычнік стаў вялікім, Лепшым святам на зямлі. Грахоўскі. // Нерабочы дзень або некалькі дзён запар з прычыны такіх падзей. — Што цябе падняло? — Свята ж сёння, Вольга Міхайлаўна. Шамякін. [Валя:] — На зімовыя канікулы я абавязкова прыеду, а на кастрычніцкія святы можа вы з татам выберацеся... Васілевіч. // Дзень або дні, што адзначаліся царквою ў гонар якой-н. падзеі ці святога. [Свідзерскі:] — Хто ведае, якое сёння царкоўнае свята? — Дзень Андрэя-налівы, здаецца, — сказаў пажылы баец. Хомчанка.
    2. Урачыстасць, наладжаная з якога-н. поваду. Сямейнае свята. ▪ [Сцёпка:] — Мы вельмі рады, што прыйшлі вы па наш фэст, на наша маладое свята працы. Колас. У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата. Гілевіч. // чаго або якое. Дзень гульняў, спаборніцтваў, забаў і пад. Свята песні. Студэнцкае свята.
    3. Шчаслівы, радасны дзень, азнаменаваны якой-н. прыемнай падзеяй, а таксама сама такая падзея. Вялікім святам для сям'і было паступленне Васі ў школу. «Звязда». У Ліпава пайсці з ім [дзядзькам]! божа! І хто ўстаяць прад гэтым зможа? Ды гэта ж — свята, ягамосці! Колас. А калі выпрасаваныя накрухмаленыя фіранкі, сурвэткі і абрусы займалі сваё месца, у хаты зусім ужо заходзіў парадак і свята. Васілевіч.
    4. пераноснае значэнне Пачуццё задавальнення, радасці, асалоды, зведанае кім-н., выкліканае чым-н. У Варанецкага на душы было сапраўднае свята. Дуброўскі.
    •••
    Прастольнае свята — свята ў памяць царкоўнай падзеі ці святога, з якім звязана стварэнне дадзенай царквы.
    Будзе і на нашай вуліцы свята — спадзяванне на лепшае ў будучым, на перамогу над кім-, чым-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com