сімвал

тлумачэнне слова:

  сімвал, -а, мужчынскі род
    Умоўнае абазначэнне, знак якога-н. прадмета, з'явы, ідэі. Белы голуб — сімвал міру. ▪ І няслі мы сцяг чырвоны, — Сімвал вольнасці і працы, — Ў бойках кулямі прабіты. Броўка. І тут здарылася якраз тое, што непазбежна павінна было здарыцца. Дзядзька Пятрусь стаў для Даніка сімвалам надзей і спадзяванняў. Майхровіч. Зубр — сімвал імклівай сілы — стаў эмблемай магутнага і нястрымнага руху наперад маладой беларускай сацыялістычнай індустрыі, сімвалам «машыннай сілы краіны». В. Вольскі. // У літаратуры — мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую-н. думку, ідэю, перажыванне. Не традыцыйная высокая муза, а народная жалейка стала сімвалам, увасабленнем паэзіі. Івашын. // спецыяльны тэрмін Умоўнае абазначэнне якой-н. велічыні, паняцця, прынятае той ці іншай навукай. Сімвалы хімічных элементаў.
    •••
    Сімвал веры — а) кароткі выклад асноўныя дагматаў хрысціянскай рэлігіі; б) пераноснае значэнне асноўныя перакананні.
    Сімвал часу (кніжны стыль) — тое, што з'яўляецца найбольш тыповым для таго ці іншага часу.
      [Ад грэч. symbolon — умоўны знак, прыкмета.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Неўзабаве скончыцца лета, і многія палітычныя эксперты пойдуць у школу.