сказ

тлумачэнне слова:

  сказ, -а, мужчынскі род
    1. Граматычна і інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку. Просты сказ. Складаны сказ. ▪ Пасля кожнага сказа вырываліся з.. грудзей [Антося] глыбокія, працяглыя ўздыхі. Кулакоўскі. Гаворыць Сяргей абрывіста, кароткімі сказамі. Жычка. Валодзька ўспомніў першы сказ сачынення, успомніў — і слёзы набеглі на вочы. Гамолка.
    2. Народны твор аб сапраўдных падзеях мінулага або сучаснасць. Сказ пра Чапаева. ▪ Маладая мая, яснатварая Случчына, гэты сказ пра цябе. Дудар. І сказ аб братняй долі шчаснай Цішком хадзіў ад хат да хат. Панчанка. / у паэтычнае слова ужываецца, ужыванне І толькі задымленых танкаў маторы Суровы складалі аб воіне сказ. Кірэенка. // Літаратурны твор, у якім апавяданне вядзецца ад асобы апавядальніка.
    3. Паданне пра якую-н. надзею, асобу. Як крук, здавён кружыўся сказ пануры, Што нельга закранаць труны Цімура. Лойка. Сказ вякі захавалі пра вялікі той цуд. Машара.
    4. размоўнае слова Расказ, апавяданне пра што-н. І вядзе Рыгор свой сказ, Нібы песню, складка: — Мне зямлі далі ў той час Кавалачак ладны. Бялевіч. А прыслухайся толькі да сказаў людзей, І пабачыш, якім будзе горад прыгожым. Танк. // Размова, слова, якія выражаюць чыю-н. катэгарычную думку, рашэнне адносна чаго-н. А ў яе [цешчы] кароткі сказ: «Ты, лайдак, завёз не ў час Угнаенне ў калгас!» Корбан.
    •••
    Аднародныя члены сказа глядзі член.
    Аднасастаўны сказ — сказ, які мае ў сваім саставе толькі адзін галоўны член.
    Безасабовы сказ — сказ, у якім адсутнічае дзейнік і ён не падразумяваецца.
    Бессуб'ектны сказ — тое, што і безасабовы сказ.
    Галоўны сказ — частка складаназалежнага сказа, якая прадвызначае сувязь, што рэалізуецца даданым сказам.
    Галоўны член сказа глядзі член.
    Даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка ці злучальнага слова.
    Назыўны сказ — аднасастаўны сказ, у якім галоўны член выражаны формай назоўнага склону назоўніка.
    Намінатыўны сказ — тое, што і назыўны сказ.
    Неразвіты сказ — сказ, у саставе якога няма даданых членаў.
    Развіты сказ — сказ, які мае ў сваім саставе, акрамя галоўных, даданыя члены сказа.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Самай грандыёзнай сенсацыяй будзе не тое, што кітаец вывучыў беларускую мову, а тое, што беларускую мову вывучыў беларус.