скалыхнуцца

тлумачэнне слова:

  скалыхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; закончанае трыванне
    1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.
    2. пераноснае значэнне Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб'ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com