скарбонка

тлумачэнне слова:

  скарбонка, -і, ДМ -нцы; родны склон множны лік -нак; жаночы род
    1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкай шчылінай для збірання, назапашвання грошай. Устаўшы раніцай,.. [Юра] разбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. Бяганская. На камодзе яго [Шулікава] ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабачкі з чырвоным банцікам на шыі. Васілёнак. // Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і пад.). А ў царкве ўсё прыбывае Падманутых людзей. Грыміць Царкоўная скарбонка! Корбан. У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зліваліся з бразга[там] медзякоў у пустыя скарбонкі. Гартны. // пераноснае значэнне Запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў. [Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. Карпаў. У скарбонку ашчаднасць пакладзены новыя тысячы рублёў. «Звязда».
    2. Тое, што і скарбніца (у 2 знач.). На шчасце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднай скарбонкай розных звестак і чутак. Шыцік. Аповесць «Дрыгва» ўвайшла ў скарбонку не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай літаратуры. «ЛіМ».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com