скасіць

тлумачэнне слова:

  скасіць1, скашу, скосіш, скосіць; закончанае трыванне
    1. што. Зрэзаць касой або касілкай (траву і пад.). Яго цікавіла, галоўным, чынам, усе, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву... Колас. І скасілі траву, і зграблі ўсцяж ракі. Кірэенка. // Выкасіць, абкасіць траву на якім-н. участку. [Чалавек:] — Можа я [млынару] паплавец скашу, а грошай — дзе іх узяць? Чорны. У сенакос ранічкай скасілі Мар'янін шнурок. Пальчэўскі.
    2. пераноснае значэнне; каго. Забіць, загубіць; падарваць здароўе, сілы. Сыноў у маці мілых Траіх вайна скасіла. Муж — яе вярнуўся ў дом... Буйло. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Лось. [Яніпа:] Чаму ж мяне, маленькую, хвароба не скасіла якая? Для чаго ж мне жыць зараз? Козел.
  скасіць2, скашу, скосіш, скосіць; закончанае трыванне, што.
    1. Зрабіць косым; скрывіць. Скасіць бугая хаты. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Вокны ў гэтым пакоі скасіла.
    2. Павярнуць убок (пра вочы). Жанчына недаверліва скасіла на Андрэя вочы. Чыгрынаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com