скіравацца

тлумачэнне слова:

  скіравацца, -руюся, -руешся, -руецца; закончанае трыванне
    1. Пайсці, рушыць куды-н., у якім-н. напрамку. Адзін з .. [хлопцаў] пайшоў направа, другі налева. А Тац[ц]яна скіравалася па лесвіцы ўніз. Васілёнак. У правулак скіраваўся сабака, але, зачуўшы чалавека, вільнуў назад. Навуменка. // Звярнуцца, накіравацца ў які-н. бок (пра позірк, вочы і пад.). Усе позіркі скіраваліся на Зосю. Хомчанка.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Прыняць пэўны кірунак, павярнуцца куды-н. — Дык куды гэта цяпер жыццё скіруецца? — хітравата спытаў Лукаш. Сабаленка. // Накіравацца на каго-, што-н. Калі гутарка скіравалася на сяло, Лабановіч улучыў момант, каб перавесці размову на грэблю. Колас. Абурэнне .. [Пракопа] чамусьці скіравалася не на Севу, а на Кашына старэйшага. Карпаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com