скорасць

тлумачэнне слова:

  скорасць, -і, жаночы род
    1. Ступень хуткасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н. Скорасць палёту. Скорасць бегу. Скорасць святла. ▪ Поезд зрушыўся з месца і пашыбаваў далей, набіраючы скорасць і пакідаючы за сабою густыя клубкі дыму. Колас.
    2. Ступень хуткасці, з якой адбываецца які-н. працэс, дзеянне і пад. Скорасць рэзання. Скорасць вярчэння дыскаў.
    3. спецыяльны тэрмін Ступень хуткасці ластаўкі грузаў. Пасажырская скорасць. Адпраўка грузаў малой скорасцю.
    4. Ступень хуткасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, матацыкла, станка і пад.), якая залежыць ад спосабу счаплення шасцярон. Уключыць скорасць. Весці машыну на трэцяй скорасці. ▪ У счапленні, значыць, нічога не можа быць — скорасці пераключаюцца нармальна. Мыслівец.
    5. У фізіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Адзінка скорасці. Сярэдняя скорасць. Вылічэнне скорасцей.
    •••
    Вялікая скорасць (спецыяльны тэрмін) — павышаная скорасць перамяшчэння грузаў (процілеглае малая скорасць).
    Каробка скорасцей глядзі каробка.
    Касмічныя скорасці — мінімальныя пачатковыя скорасці, пры якіх касмічны апарат, што запускаецца з Зямлі, можа стаць штучным спадарожнікам яе (першая касмічная скорасць), або пераадолець зямное прыцяжэнне і выйсці к іншым планетам Сонечнай сістэмы (другая касмічная скорасць), або пакінуць Сонечную сістэму, пераадолеўшы прыцяжэнне Зямлі і Сонца і пайсці ў міжзорную прастору (трэцяя касмічная скорасць).
    Крэйсерская скорасць — нармальная скорасць карабля або самалёта ў адрозненне ад максімальнай.
    Лінейная скорасць (спецыяльны тэрмін) — скорасць руху пункта, якая вызначаецца па даўжыні шляху, пройдзенага за адзінку часу.
    Малая скорасць (спецыяльны тэрмін) — звычайная скорасць руху таварных паяздоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Вырашыў прыгатаваць мяса ў віне. Пасля другой бутэлькі не зразумеў, што я ўвогуле раблю на кухні.