атрымаць

тлумачэнне слова:

  атрымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Узяць ад каго-н. што-н. перададзенае, перасланае. Атрымаць тэлеграму. Атрымаць падарунак. // Узяць грашовую ці якую іншую плату за працу, дзейнасць. Атрымаць зарплату. Атрымаць пенсію. // Аказацца ўзнагароджаным або пакараным. Атрымаць прэмію. Атрымаць ордэн. Атрымаць пяцёрку на экзамене. Атрымаць падзяку. Атрымаць папярэджанне. // Узяць на карыстанне. Атрымаць кватэру. Атрымаць новую машыну. // Пакарыстацца чыімі-н. паслугамі. Атрымаць медыцынскую дапамогу. Атрымаць кансультацыю. Атрымаць параду. // Набыць якое-н. званне, годнасць. Атрымаць ступень кандыдата навук. Атрымаць званне народнага паэта. Атрымаць назву. // Узяць на падставе папярэдняй дамоўленасці, згоды. Атрымацца спадчыне. Атрымаць у доўг. // Набыць папулярнасць. Атрымаць прызнанне. Атрымаць шырокую вядомасць. // Набыць якую-н. якасць у выніку чаго-н. Атрымаць добрае выхаванне. Атрымаць спецыяльнасць.
    2. Прыняць да выканання. Атрымаць загад. Атрымаць заказ. // Набыць права на выкананне чаго-н. Атрымаць згоду. Атрымаць дазвол. Атрымаць права. Атрымаць слова.
    3. Дабіцца, дамагчыся чаго-н. Атрымаць высокі ўраджай. Атрымаць вялікі надой малака. Атрымаць добрыя вынікі. Атрымаць перамогу. // Аказацца прызначаным куды-н. Атрымаць пасаду. Атрымаць месца.
    4. Здабыць, вынайсці што-н. у працэсе пошукаў, даследаванняў. Атрымаць бялок хімічным шляхам. Атрымаць новае паліва.
    5. размоўнае слова Аказацца пабітым. Атрымаць па заслугах. Атрымаць па шыі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com