слава

тлумачэнне слова:

  слава, -ы, жаночы род
    1. Шырокая, ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, гераізму, таленту і пад. Клава Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава. Кавалёў. Мы заслужылі баявую славу, Ішлі ў паход, не спаўшы па начах. Смагаровіч. Аб славе Пушкіна спяваем Сягоння мы на сотнях моў. Броўка. // Пра таго ці тое, што сваімі заслугамі або вартасцямі прыносіць каму-, чаму-н. шырокую, ганаровую вядомасць. Герой Сацыялістычнай Працы — слава ўсяго завода. ▪ Песня [Я. Купалы] стала славаю народа. Вялюгін. Наш родны Мінск, краса і слава Савецкай мілае зямлі. Астрэйка.
    2. Вядомасць у якасці каго-н., у якіх-н. адносінах. І зноў Шаройка пабыў славу лепшага гаспадара, ужо калгаснага. Шамякін. Дзень за днём Грысева хата набывала ўсё большую і большую славу ў лесе. Кулакоўскі. Не, слава добрага чалавека — гэта ўсё-такі даволі цяжкі абавязак... Скрыган.
    3. (звычайна ў спалучэнні з прыметнікамі: «добры», «дрэнны» і пад.). размоўнае слова Агульная думка аб кім-н., рэпутацыя. [Вандароўна:] — Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Купала. Але тая [дзяўчына] нават і глядзець не хацела ў яго бок: дрэнная слава хадзіла пра Сікорскіх на многія вёрсты наўкол. Ваданосаў.
    4. (звычайна з дзеясловамі «хадзіць», «ісці» і пад.). размоўнае слова Чуткі, размовы, погаласка. Па раёну ходзіць слава, што Анісім — мудры дзед. Панчанка. Аб змене чырвонай даўно грыміць слава. Колас. Добрая слава цяпер ідзе пра калгас па свеце. Дуброўскі.
    5. Вокліч, які азначае: хвала!, пашана!, гонар! Бліжэй [Паўлюк] падыходзіць, гукае здалёк: — Збавіцелям слава!.. Дзень добры, сынок! Колас. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр! Глебка. Слава інжынерам і вучоным, Што праклалі ў космас першы след! Панчанка.
    •••
    Курган Славы глядзі курган.
    На славу — вельмі добра. Гулянка была наладжана на славу. З'ехаліся госці з усёй ваколіцы. Бядуля.
    Слава богу — а) (у значэнне выказнік) добра; б) (у значэнне пабочнае слова) на шчасце. Дождж, слава богу, прайшоў.
    Толькі і славы, што... — толькі гаворыцца так, а на справе інакш.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Хлопчык у заапарку пралез у клетку з ільвом і працягнуў яму пячэнькі. Хлопчык хацеў пакарміць ільва — хлопчык пакарміў ільва.