слуп

тлумачэнне слова:

  слуп, -а, мужчынскі род
    1. Бервяно або тоўсты брус, умацаваныя вертыкальна, стаўма. Слуп у плоце. Тэлеграфны слуп. ▪ Старыя з дзівам паглядалі на свежыя хваёвыя слупы, што ўкопваліся ў зямлю. Бядуля. Адмераўшы дзве вярсты, я спыніўся ля дарожнага слупа. Асіпенка. // Бервяно ці брус, якія з'яўляюцца апорай якога-н. збудавання. Перад хатаю прасторны ганак на тоўстых слупах. Якімовіч. Пад адной з тэрмічных печаў — вялізных чатырохкутных камер на жалезных высокіх слупах — стаяла нагружаная распаленымі адліўкамі ваганетка. Карпаў. // Тое, што нагадвае слуп. Мора там так прыгожа вуркатала, шумела, удараючы хвалямі аб каменныя слупы. Даніленка.
    2. пераноснае значэнне; чаго ці які. Маса чаго-н. (пылу, дыму і пад.), якая набыла вертыкальна-падоўжаную форму і распасціраецца ўверх. Па дарогах адна за другой бягуць перагружаныя збожжам машыны, ззаду за імі цягнуцца высокія слупы пылу. Дуброўскі. Над ракой ўзняліся велізарныя вадзяныя слупы. Данілевіч. За сеткай дажджу паказаўся зыркі слуп святла. Новікаў. Вялізны, бледна-жоўты слуп агню раптам узняўся ўгору. Самуйлёнак. / Пра насякомых. А над травою звіняць, таўкуцца жаўтаватыя камары, стаяць слупы чорных мошак. Бяспалы.
    3. Тое, што і слупок (у 2 знач.). Ртутны слуп.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова лаянкавае слова Пра недалёкага, тупога чалавека. [Таццяна:] — Вось утаропіўся, як баран на новыя вароты. Галавы не можа павярнуць, слуп гэткі. Шамякін.
    5. пераноснае значэнне Пра таго, хто з'яўляецца вернай апорай чаму-н. Суд, навучаны выпадкам з Гурыным і асцерагаючыся страціць і другі слуп абвінавачання, палічыў за лепшае слухаць.. [Вабіча] пры зачыненых дзвярах. Машара.
    •••
    Геркулесавы слупы — а) старажытная назва Гібралтарскага праліва, які паводле ўяўлення старажытных пародаў быў «краем свету», месцам, дзе канчаецца суша; б) пераноснае значэнне граніца, мяжа чаго-н.
    Паставіць да ганебнага слупа глядзі паставіць.
    Стаяць слупам (як слуп) глядзі стаяць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com