слухацца

тлумачэнне слова:

  слухацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Публічна разглядацца (пра якую-н. судовую справу). Слухаецца справа аб разводзе. // Публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.) з мэтай разбору, ацэнкі і пад. Пасяджэнне Сарнаркома, на якім слухаліся даклады пра пабудову энергахімічнага камбіната на Яснаўскім балоце, адбылося роўна цераз шаснаццаць дзён пасля гэтага. Галавач. У 1954 годзе на Другім Усесаюзным з'ездзе пісьменнікаў слухаўся садаклад П. Антакольскага, М. Аўэзава і М. Рыльскага. Палітыка.
    2. Рабіць так, як хто-н. раіць, вучыць. [Кулеш:] — Мяне сам пан камендант запрашае садзіцца,.. кожнай парады слухаецца. Шамякін. «Ах, Радзівон, Радзівон, не слухаўся, не сцярогся...» Да сэрца падступае балючая жаласць і злосць. Мележ.
    3. Падпарадкоўвацца каму-, чаму-н. Слухацца настаўніка. Слухацца загаду. ▪ [Мікалай Мікалаевіч:] — Парабкі разбрыліся, нікога не слухаюцца, нічога не хочуць рабіць. Грахоўскі. Але ўсё ж.. [лейтэнант] мусіў слухацца ротнага і нават больш. Быкаў. // пераноснае значэнне Рухацца, дзейнічаць, падпарадкоўваючыся задуме, жаданню, волі чалавека (пра часткі цела, механізмы і пад.). Трэба было ісці, а ногі не слухаліся, не краталіся з месца. Васілёнак. Рука ад хвалявання дрыжыць, і гузікі не слухаюцца пальцаў. Галавач. [Кудлач:] — Самалёт каменем падаў, не слухаўся ручкі ўпраўлення. Алешка.
    4. залежны стан да слухаць (у 1-4 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— На якой мове лепш зрабіць інтэрнэт-краму: Ruby, PHP, Drupal? — Зрабіце так, каб можна было выбраць мову.