тлумачэнне слова:
сляза, -ы; множны лік слёзы (з лічэбнік 2, 3, 4 слязы), слёз; жаночы род 1. толькі множны лік (слёзы, слёз). Бясколерная, празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі залозамі вачэй пры раздражненне болі або моцных перажываннях. Цякуць слёзы. ▪ І Міколка плакаў. Зашыўшыся ў каноплі, ён праляжаў усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. Лынькоў. На вачах у Васіля паказаліся слёзы, твар перасмыкнуўся ад болю. Краўчанка. Сівы глядзеў .. [Міколу] ў вочы вялікімі поўнымі слёз вачыма. Брыль. Міхайла Варута ціха ў вус усміхаецца, а Сцёпкава маці ўцірае слёзы радасці і жалю. Колас. / адзіночны лік у значэнне зборны назоўнік Слязу ўспамінаў сатры, Салдатаў лясных матуля! Барадулін. Гаручая сляза пячэ мне вочы. Зарыцкі. 2. Адна кропля такой вадкасці. Дзве слязы паказаліся з-пад павек, пацяклі па скронях і скацілася на падушку. Арабей. Па левай шчацэ коціцца сляза. Жычка. 3. толькі множны лік (слёзы, слёз). Плач. Давесці да слёз. ▪ Замест адказу Аўгінька, ледзь стрымліваючы слёзы, жорстка і суха загаварыла. Зарэцкі. Маці ў слёзы: — А мой сынок, а мой сакалок. Якімовіч. [Антусёк:] — Зараз ясна будзе ўсё, Толькі слёз не трэба. Гілевіч. Я тапчуся на ўскраі пагорка, мяне душаць слёзы, і я пытаюся ў кургана: — Татачка, дзе ты тут? Лось. / адзіночны лік у значэнне зборны назоўнік Лёгкі на слязу. 4. пераноснае значэнне Кропля соку, вільгаці, якая выдзяляецца на паверхні чаго-н., у чым-н. Сыр са слязой. 5. размоўнае слова Пра гарэлку. [Перагуд:] Падай мне гэту слязу. (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай). Крапіва. [Рыгор:] «З дарогі за сталом бы пасядзелі, па чарачцы на сон божы ўзялі... Эх, і першачок жа там дома ў мяне! Сляза...» Ракітны. ••• Абліцца слязамі глядзі абліцца. Адальюцца каму чые слёзы — хто-н. паплаціцца за зробленае камусьці зло, крыўду і пад. Адны слёзы — а) бяда, гора; б) вельмі мала. Асушыць слёзы глядзі асушыць. Выціснуць слязу глядзі выціснуць. Глынуць слёз глядзі глынуць. Глытаць слёзы глядзі глытаць. Да слёз (цяжка, крыўдна, балюча і пад.) — вельмі, надзвычайна. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў стрымаць сябе. Асіпенка. Заліцца (горкімі) слязамі глядзі заліцца1. Кракадзілавы слёзы — пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне. Ліць кракадзілавы слёзы глядзі ліць. Ліць слёзы глядзі ліць. Наліцца слязамі глядзі напіцца. Пусціць слязу глядзі пусціць. Скрозь (праз) слёзы — са слязамі на вачах, плачучы. Слёзы падступілі да горла — гатоў расплакацца. Увесці ў слёзы глядзі увесці. Умыцца слязамі глядзі умыцца. Уцерці слёзы каму глядзі уцерці.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com