смерць

тлумачэнне слова:

  смерць, -і; родны склон множны лік смярцей; жаночы род
    1. Спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма; спыненне біялагічнага абмену рэчываў у арганізме або ў яго частцы. Фізіялагічная смерць. Смерць клеткі. Смерць дрэва.
    2. Спыненне існавання чалавека ці жывёліны. Раптоўная смерць. Смерць ад разрыву сэрца. Гвалтоўная смерць. ▪ Хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, як з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць. Самуйлёнак. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў. Якімовіч. // размоўнае слова Смертная кара. Пакараць смерцю. ▪ [Немцы] прысудзілі Сёмку да смерці. Лынькоў. А як смерцю Максіма скаралі, — Рукі белыя да брамы прыбівалі. Багдановіч. // пераноснае значэнне Гібель, знішчэнне, канец чаго-н. Смерць горада.
    3. у значэнне выказнік размоўнае слова Дрэнна, нядобра; бяда, гора. [Мароз:] — Каму-небудзь ад крытыкі смерць, а бальшавіку толькі здорава. Лобан. На спакой і на мір ашчарацца не смець! Войнам — смерць! Войнам — смерць! Шушкевіч. Хоць верць-круць, хоць круць-верць, а панству ўсё роўна смерць. З нар.
    •••
    Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняюцца, але тканкі яшчэ не падвяргаюцца распаду і ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.
    Палітычная смерць — немагчымасць для каго-н. працягваць палітычную дзейнасць па прычыне поўнага свайго ідэйнага і палітычнага банкруцтва.
    Глядзець смерці ў вочы глядзі глядзець.
    Да смерці — вельмі моцна. Дзядзька да смерці спалохаўся, а мядзведзь, мусіць, спалохаўся таксама, бо раптам як павярнуў у гушчар ды як даў дзёру. Васілевіч.
    Знайсці смерць глядзі знайсці.
    На валасок (валаску) ад смерці глядзі валасок.
    Не на жыццё, а на смерць глядзі жыццё.
    Паміж (між) жыццём і смерцю глядзі жыццё.
    Пры смерці — у вельмі цяжкім, небяспечным для жыцця стане.
    Пытанне жыцця або смерці глядзі пытанне.
    Сеяць смерць глядзі сеяць.
    Толькі па смерць пасылаць каго глядзі пасылаць.
    Тры чвэрці да смерці глядзі чвэрць.
    Як смерць (пра выгляд чалавека) — вельмі бледны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com