сметнік

тлумачэнне слова:

  сметнік, -а, мужчынскі род
    Месца, куды выкідаюць смецце, непрыгодныя і непатрэбныя рэчы. [Сымонавіч:] — Або купіш у магазіне цацку завадную. Ну завядзе табе яе прадавец, а дома яна тырк-тырк — і гатова: цягні па сметнік. Скрыпка. Венікам мялі датуль, пакуль можна было месці. Тады яго выкінулі на сметнік. Сачанка. // Куток у хаце, куды змятаюць смецце. Не чакаючы запрашэння, [Яўхім] паставіў стрэльбу ў сметніку, ахвоча крэкнуў: — Як чуў, у самы раз! Мележ. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне [Мікола:] — Цяпер жа, калі ўсё старое, што заядала нас, мы выкінулі на сметнік, перад намі паўстала пытанне: няўжо ж мы гэты спрадвечны бруд захаваем і надалей? Колас. Ён канае, капітал сусветны, Кіпцюрамі ў скарб упіўся свой. Гэта гной вякоў, апошні сметнік Подласці і лютасці людской. Панчанка. Змяёй зацяжарыўшы, сметнік зямлі радзіў нам злачынства агіднейшых спраў. Кляшторны.
    •••
    На сметнік гісторыі (выкінуць, змесці і пад.) — пра што-н. аджыўшае, устарэлае, нікому не патрэбнае. Магутнай бурай рэвалюцыі змецены былі на сметнік гісторыі троны і кароны. Бялевіч.
    Выкінуць (грошы) на сметнік — змарнаваць, дарэмна патраціць. [Усевалад:] — Мы выкінулі нашы грошы на сметнік і вінавацім людзей, што яны не ўмеюць гаспадарыць. Скрыган.
    Капацца (поркацца) у сметніку — займацца разборам якой-н. непрыемнай справы. Гарбач выразна адчуў нейкую каверзу,.. але не бачыў патрэбы корпацца ў сметніку. Мурашка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Эх, ізноў хочацца ў Лондан. — Вы бывалі ў Лондане? — Ды не, проста ўчора хацеў.