соль

тлумачэнне слова:

  соль1, -і, жаночы род
    1. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, якое ўжываецца як прыправа да ежы. Сталовая соль. ▪ Тым часам маці тарапліва Закон дзядоў сваіх спаўняе: Кладзе кусочак хлеба з соллю Пад красны кут. Колас.
    2. пераноснае значэнне Асаблівы сэнс, значэнне чаго-н. [Апейка:] — Уся соль, па-мойму, у тым — што шукаць і як шукаць. Па-мойму, заўсёды трэба помніць пра людзей, якія цябе чытаюць і слухаюць. Мележ. Але ўся соль твора звычайна выступае на паверхні, адкрываецца ў поўным сваім аб'ёме менавіта ў трапных заключных радках добрай байкі. Бугаёў.
    3. Хімічнае злучэнне, рэчыва — прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам. Калійная соль. Глаўберава соль. Берталетава соль. Каменная соль. Горкая соль. Кіслая соль.
    •••
    Насыпаць солі на хвост глядзі насыпаць.
    Падсыпаць солі глядзі падсыпаць.
    Пуд солі з'есці з кім глядзі з'есці.
    Соль зямлі — пра лепшых людзей якой-н. грамадскай групы, грамадства.
    Соль табе ў вочы — прымаўка, якую ўжываюць, каб засцерагчы ад дрэннага вока, ад уроку.
    Сыпаць соль на раны глядзі сыпаць.
    Хлеб ды соль глядзі хлеб.
    Хлеб-соль глядзі хлеб.
  соль2, нескланяльнае слова, ніякі род
    Пяты гук музычнай тамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук. І цудоўныя гукі то раптам паніжаліся да ніжняга соль і амаль знікалі, то нечакана ўзляталі да верхняга фа дыез. Васілёнак.
      [Іт. sol.]
  соль3, -я, мужчынскі род
    Грашовая адзінка Перу, роўная 100 сентава.
      [Ісп. sol.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com