сотня

тлумачэнне слова:

  сотня, -і, жаночы род
    1. Адзінка ліку, роўная ста (пра аднолькавыя прадметы). Сотня сшыткаў. Дзве сотні машын. ▪ На сход сышлася да сотні чалавек. Гартны. // размоўнае слова Сто рублёў, сторублёўка. Даць пяцірублёўку і сотню. ▪ — Сотня ляснула, — не гаварыла, а шыпела жанчына на мужчыну. Трэба разявай не быць. Сачанка.
    2. толькі множны лік (сотні, -яў). Назва трэцяй з канца лічбы шматзначнага ліку.
    3. звычайна множны лік (сотні, -яў). размоўнае слова Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н. Цэлымі сотнямі з'яўляліся новыя людзі. Чорны. Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох. Бядуля. [Дзед Бадыль:] Даніла Дрыль — пра яго ж на сотні вёрст чуваць. Крапіва.
    4. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Вайсковая адзінка (сто чалавек) у старажытнарускім войску.
    5. Вайсковае падраздзяленне ў казацкіх часцях дарэвалюцыйнай Расіі. Казацкая сотня.
    6. Ваенная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне ў 16-18 стст.
    •••
    Чорныя сотні — існаваўшыя ў Расіі ў 1905-07 гг. узброеныя банды пагромшчыкаў для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, забойства прагрэсіўных дзеячаў і для масавых яўрэйскіх пагромаў.
    У сотні крат глядзі крат.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com