спавіць

тлумачэнне слова:

  спавіць, спаўю, спаўеш, спаўе; спаўем, спаўяце; прошлы час спавіў, -ла, -ло; загадны лад спаві; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Загарнуць, укруціць дзіця ў пялёнкі. На руках заплакала дзіця. Жанчына палажыла яго на ложак, хутка і ўвішна спавіла. Дадзіёмаў. // Абматаць чым-н., загарнуць у што-н. Спавіла і паволі пачала спускаць труну ў яму тоўстая вяроўка. Васілевіч.
    2. Абвіць, аплесці чым-н.; абхапіць. Спяшаўся прайсці па знаёмай дарожцы, Дзе хаты спавіў неадступлівы хмель. Гаўрусёў. Зверху, з сакавітых і яркіх галін, ападае зрэдку зялёная ігліца, кладзецца на срабрыстае павуцінне, што спавіло сухое голле ля ствалоў. Савіцкі. // пераноснае значэнне Ахутаць, ахінуць, акрыць з усіх бакоў. Пад раніцу волкі туман спавіў густыя кусты, і ўсё патанула ў ім, прыціхла. Асіпенка. Сіняя смуга спавіла прасторы. Дуброўскі. Спавіла вёску вечара ціша: Замоўк і на вуліцы гоман. Чарот. // Ахапіць (пра пачуцці). Раптам страх спавіў дзявочы: Ці застацца, ці ўцякаць? Толькі вочы ў хлопца, вочы Так прывабліва гараць. А. Александровіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com