спазнаць

тлумачэнне слова:

  спазнаць, -знаю, -знаеш, -знае; закончанае трыванне, каго-што і з даданы сказ сказам,
    1. Ахапіць розумам, асэнсаваць з'явы рэчаіснасці. Левін на працягу твора імкнецца спазнаць логіку і законы класавай барацьбы, і жыццё паўстае перад ім у зусім іншых абрысах. Кучар. А спазнаць бы, чым неба падсінена. Кавалюк.
    2. Даведацца пра што-н. Памёр [Паўлюк] І не спазнаў, Што на чужых араў Ўвесь век чужое поле. Купала. На трэці дзень Галя адчула, што яна сёе-тое ўжо разумее. Падумала: тое, што зрабіў адзін чалавек, другі абавязкова спазнае. Сабаленка.
    3. Набыць веды ў чым-н., пазнаць што-н. Люба спазнала тайну граматы. Чытаць — гэта было таксама вялікай асалодай. Кудраўцаў. Кузьма, прыгнуўшыся, прыглядаўся, нібы імкнучыся адразу спазнаць усю хітрасць складанай машыны. Броўка. // Атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-н. Можа, потым, як пажыву, больш спазнаю людзей... Кулакоўскі. Ён спазнаў ужо прыхільную лагоднасць яе душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам. Быкаў.
    4. Адчуць, зазнаць што-н. на ўласным вопыце, перанесці, перажыць што-н. Хто не змог эвакуіравацца і застаўся ў Мінску, адразу спазнаў, што такое акупацыя. Рамановіч. І нічога, што ў нейкім там годзе Гора шмат давялося спазнаць, — Не скарыцца ні ў якім паходзе Нам ні ў трыццаць, Ні ў семдзесят пяць. Прыходзька.
    5. Апазнаць каго-н. або што-н. знаёмае. — Ды гэта ж Марына, нябожчыка Антона дачка, — першая спазнала прыйшоўшую і загаварыла ў маўклівым доме Нупрэева жонка Агрыпіна. Кавалёў. — За два тыдні, бацька, не спазнала свае Бярозаўкі. Васілевіч.
    6. Усвядоміць, зразумець, пераканацца. Народ спазнаў, кім мусіць звацца. Чарот.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Паводле статыстыкі, людзі, якія змешваюць піва з гарэлкай пасля 8-га класа, ужо пасля 10-га змешваюць пясок з цэментам.