спакуса

тлумачэнне слова:

  спакуса, -ы, жаночы род
    1. Тое, што вельмі вабіць чалавека, выклікае неадольнае жаданне, спакушае; цяга да чаго-н., жаданне ўладаць чым-н. спакуслівым. Гэта была адзіная слабасць обер-лейтэнанта: добра выпіць і смачна закусіць. Іншых спакус для яго не існавала. Шамякін. Цягне цябе ў краму зайсці, а ты не здаўся на спакусу, прайшоў міма. Пянкрат. І хоць Курыльчык змаркоціўся па дому, але завітаць да сябра спакуса была таксама немалая. Пальчэўскі. // Тое, што мае прыемны выгляд, захапляе прыгажосцю, выклікае апетыт і пад. За чыстым шклом — спакуса павароў І мара гаспадын[ь] клапатлівых — Начышчаныя лысіны сыроў, Наслоенае масла, яйкі, слівы. Панчанка. // Тое, што ўзбуджае інтымнае пачуццё. А ў гурал[ь]кі Позірк палкі, Ўсмешка са спакусаю. Маладая, З плеч спадаюць Два патокі русыя... Барадулін.
    2. Схіленне да інтымнай блізкасці; прывабліванне. І самая першая весялуха, зводніца на спакусу была Зіна Гайдук. Грамовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі суседскія дзеці моцна шумяць, скажыце ім праз сценку, што вы гномік, які жыве ў разетцы, і вас трэба пакарміць цвікамі.