спаткацца

тлумачэнне слова:

  спаткацца, -аюся, -аешся, -аецца; закончанае трыванне
    1. Трапіцца каму-н. насустрач; сысціся з кім-н., рухаючыся з розных бакоў. Бабка борздзенька павярнулася і ў дзвярах спаткалася з Чэсем. Колас. Па дарозе жнеі спаткаліся з незнаёмай. Гурскі. Праз некалькі дзён .. [Усця] выпадкова спаткалася з Васілём насупраць сельсавецкага двара. Кулакоўскі. // Сутыкнуцца, дакрануцца. Але глянь, Марселіна, нашы рукі спаткаліся зноў. Гэта ж праўда, што больш я ніколі не страчу цябе? Кірэенка. // Паглядзець адзін другому ў вочы, абмяняцца поглядамі. Гаворачы, [Кастусь] зірнуў на дзяўчат і на момант спаткаўся поглядам з Аксанінымі вачыма. Галавач. Нашы позіркі спаткаліся, і Зіна ўсміхнулася. Грамовіч. // Выявіць што-н. у сваім жыцці, дзейнасці. Больш праўдзіва выступае непрыстасаванасць героя да фізічнай працы, з якой ён спаткаўся на лесапільні. Хромчанка.
    2. Сысціся для сумеснага правядзення часу, па справе і пад.; убачыцца з кім-н. У нядзелю .. [Лёдзя і Юрка], як і было ўмоўлена, спаткаліся ля ўваходу ў Палац культуры будаўнікоў. Карпаў. Радасна, прыемна спаткацца, пагутарыць з дружнымі і вясёлымі жыхарамі Заполля. Бялевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі б мне давалі долар кожны раз, калі я думаю пра цябе, я б пачала думаць пра цябе.