спатыкнуцца

тлумачэнне слова:

  спатыкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; закончанае трыванне
    1. Зачапіўшыся за што-н. пры хадзе, бегу, страціць раўнавагу. На прыступцы лесвіцы .. [Наташа] спатыкнулася і ледзь не ўпала. Гарбук. Нялоўка пераступіўшы парог, .. [Даніла] спатыкнуўся на ручку плуга і ледзь не ўпаў. Краўчанка.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Сустрэць перашкоду ў чым-н.; патрапіўшы на цяжкасці, спыніць якое-н. дзеянне, перастаць рабіць што-н. А як сеў [Валодзька] за стол, спатыкнуўся на першым жа слове. І заела: ні туды, ні сюды. Гамолка. Абмеркаванне ішло гладка. Толькі на Вараціле сход спатыкнуўся. Карпюк.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Зрабіць якую-н. памылку ў жыцці, дзейнасці. Каб суд яму [кладаўшчыку] ласкава дараваў, То болей ён ужо не спатыкнецца. Корбан. [Бацька:] — Адзін ты мая надзея. Глядзі, сынку, не спатыкніся. Дамашэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Каб паступіць на журфак, дастаткова набраць 10 балаў з 100 па беларускай мове. ШТО?