спаўзці

тлумачэнне слова:

  спаўзці, -зу, -зеш, -зе; -зём, -зяце; прошлы час споўз, снаўзла, -ло; закончанае трыванне
    1. Паўзучы, паўзком спусціцца з чаго-н., куды-н. Не думаючы, салдат споўз у акон. Чорны. Паправіўшыся ў гестапаўца выйсці ў другі пакой,.. [Кірыл] бясшумна адчыніў акно і па трубе споўз уніз. Пятніцкі. // З цяжкасцю, павольна спусціцца, злезці адкуль-н. [Каткоў] зусім не павайсковаму саскочыў з сядла — споўз неяк па-старэчаму. Шамякін. Баба падхапілася, спаўзла з ложка. Лупсякоў. // Павольна сцячы, сысці, збегчы і пад. адкуль-н. Спаўзлі з загонаў зімнія снягі І ў мора паплылі ракой-вадзіцай. Купала. З-за хмары, што спаўзла за небасхіл, выбліснула сонца. Грахоўскі. // пераноснае значэнне Марудна, паступова пашырыцца, апусціцца (пра туман, дым, змрок). Як толькі спаўзе на зямлю палахлівы змрок, цягне туды — у канец вёскі. Хадановіч.
    2. Паступова, паволі спусціцца, ссунуцца, саслізнуць (аб прадметах). Вецер загуў у вушах, касынка спаўзла на спіну і затрапяталася. Хадкевіч. Пярэднія колы паволі спаўзлі ў прыдарожную канаву. Ваданосаў. У галаве.. [Клімчанкі] хмельна кружылася, бінт зусім споўз з ілба. Быкаў. З лодкі ў ваду спаўзло вудзільна. Гамолка. // Павольна перамясціцца, перайсці (пра святло, прамяні і пад.). Прамень на столі шырыўся, бляднеў, палоса святла спаўзла на сцяну. Шамякін. // пераноснае значэнне размоўнае слова Паступова знікнуць. Наташа ўбачыла, як з Шуставай фізіяноміі спаўзла ўсякая фанабэрыстасць. Шчарбатаў.
    3. Размясціцца па пакатай паверхні зверху, над адхон. Вось бярэзнік споўз з узгорка, ссунуўся ў лагчыну. Пташнікаў.
    4. Аддаліцца паўзком, сысці. Чарапаха спаўзла некуды.
    5. пераноснае значэнне зневажальнае Паступова адыходзячы ад правільных пазіцый, стаць на заганны шлях. Спаўзці ў балота апартунізму.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com