спачуванне

тлумачэнне слова:

  спачуванне, -я, ніякі род
    1. Спагадлівыя, зычлівыя адносіны да чыйго-н. гора, няшчасця; спагада. Пагарэльцы Загальшчыны сустракалі спачуванне і падтрымку з боку ўсіх аднавяскоўцаў. Залескі. У голасе мужчыны гучала шчырае спачуванне. Васілевіч.
    2. Пачуццё спагады, жалю. А што хлапчука прыкалечыў конь, дык гэта не выклікала ў.. [Вулькі] ні шкадавання, ні спачування. Кулакоўскі. // Пісьмовае або вуснае выражэнне пачуцця спагады, жалю ў сувязі з якім-н. горам, няшчасцем. У газеце надрукавана спачуванне.
    3. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; падтрымка, ухваленне чаго-н. Маркс і Энгельс, якія абодва ведалі рускую мову і чыталі рускія кнігі, жыва цікавіліся Расіяй, са спачуваннем сачылі за рускім рэвалюцыйным рухам і падтрымлівалі зносіны з рускімі рэвалюцыянерамі. Ленін. Западозрыць жа.. [Зосю] ў.. спачуванні бацькаўскім намерам не магло быць і думкі. Гартны. Студэнт пасядзеў яшчэ хвіліну на дрэве, збянтэжана ўсміхаючыся Галынскаму, і, не знайшоўшы ў таго спачування свайму ўчынку, спрытна саскочыў з дрэва на зямлю. Галавач. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі Чарнышэўскага і Герцэна па нацыянальнаму пытанню, ідэі дружбы народаў, спачуванне і падтрымка польскага нацыянальна-вызваленчага руху ляжаць у аснове рускай і беларускай перадавой публіцыстыкі. Лушчыцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com