спяшацца

тлумачэнне слова:

  спяшацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне, з інфінітыў, з чым і без дапаўнення
    1. Імкнуцца рабіць што-н. як можна хутчэй; спяшаць. Яны стаялі ўжо ля каліткі дома, дзе кватаравала Рэня. Алёшка спяшаўся дагаварыць: — Я люблю.. Цябе... Цябе я люблю... Лынькоў. Ляснічы няпэўна гмыкнуў. Ён ніколі не спяшаўся з вывадамі. Навуменка. Пакручасты кароткі хвост, прыроблены да апошняй літары, і распырсканае ў канцы чарніла павялі [Агнёва] на думку, што начальнік спяшаўся. Асіпенка.
    2. Імкнуцца хутчэй ісці, рухацца, хутчэй трапіць куды-н. Кожны дзень яна спяшаецца да бальшака І, прыклаўшы руку да вачэй, Прагна ўглядаецца на захад .. А яе каханага яшчэ і сёння Не адпускае вайна. Сіпакоў. Да кагосьці ляцеў і кагосьці ў душу сваю клікаў, Так спяшаўся — хаця б не спазніцца, паспець. Кірэенка. Алена расшпіляе і зноў зашпіляе ватоўку, перавязвае на галаве хустку і спяшаецца на двор, да сяброўкі Ганны. Ермаловіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com