ссекчы

тлумачэнне слова:

  ссячы і ссекчы, ссяку, ссячэш, ссячэ; ссячом, ссечаце, ссякуць; прошлы час ссек, -ла; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Моцным ударам (якой-н. вострай прылады) аддзяліць ад асновы. [Андрэй:] — Хочаш ссекчы дрэва, дык у камель тапаром, у камель. Пташнікаў. Тут, у вёсцы, елкі лапамі шыбы праціраюць! Якую хочаш, ссячы, спаві яе, бы дзіця, аборкай, ускінь на спадарожны грузавік. Лось. Дзічка аднабокая, абгарэлая — усе хаты перастаяла, да новай лепіцца. І карысці з яе нібы ніякай, а шкада ссекчы. Хадановіч. // Высечы поўнасцю (лес, дрэвы); знішчыць. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку, якую адвялі калгасу. Ермаловіч. [Ціток:] — Лесу на гэтыя акопы трэба — божа мой колькі. Ссякуць усю пушчу, ды і яшчэ мала будзе. Лобан.
    2. Зрабіць дробным, пасячы якой-н. прыладай. Ссячы бульбу.
    3. Секучы (шабляй і пад.), б'ючы (палкай і пад.), знішчыць. Ссячы ўсю крапіву ля плота. // пераноснае значэнне Забіць чаргой з кулямёта і пад. Афіцэра Бондар скасіў аўтаматнай чаргой, ссек аднаго салдата, які кінуўся ўцякаць па агародзе. Навуменка.
    4. Рассячы чым-н. вострым у многіх месцах. // Збіць, пабіць, сцябаючы чым-н. Ссячы пугай спіну. / Пра град, дождж і пад. Град ссек усе буракі. // пераноснае значэнне Спярэсціць (пра хваробу, маршчыны і пад.). Воспа ссекла твар.
    5. Пакусаць у многіх месцах; скусаць. Маскіты ссеклі рукі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

У суседзяў знік адзін з пяці трусоў, а наш сабака другі дзень жэрці не просіць — спякота, мабыць.