стаіцца

тлумачэнне слова:

  стаіцца, стаюся, стоішся, стоіцца; закончанае трыванне
    1. Схавацца і прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Аўгіня асцярожна ўвайшла ў двор, ціхенька расчыніўшы веснічкі, і стаілася за вуглом, каб не папасціся каму на вочы. Колас. Стаіўся на печы і я, не дыхну, чакаючы, што скажа свякруха. Адамчык. Адсюль відаць хмызняк перад дарогай, у якім стаіліся, замерлі штурмавыя групы. Ваданосаў. // Прытаіцца, чакаючы каго-, што-н. Змоўкла і Аксана. Стаілася, напружылася, ператварылася ўся ў слых — яна, па ўсім відаць было, хацела першая пачуць Мішэлеву хаду. Сачанка. [Дзяркач] выцягнуў шыю і насцярожыўся, як той кот, што стаіўся над мышынай норкай. Чавускі. // Прыціхнуць, зменшыць актыўнасць. Шаройка, пасля таго, як яго знялі з брыгадзіра, стаіўся, прыціх, нават на вуліцы рэдка паказваўся. Шамякін. / Пра лес, бор, дрэвы і пад. Наставала мяккая, лагодная ноч. Лес стаіўся, натапырыўся, — слухаў. Злягаўся снег. Пташнікаў. Недзе ў сінечы неба спяваў жаўрук. Яго трапяткая песня звінела над полем, як струна на скрыпцы. І ўсё навокал сцішылася, нават вецер стаіўся ў леташняй парудзелай траве. Асіпенка.
    2. Не прызнацца ў чым-н. Але цяпер .. [Ганя] стаілася. Нічога не адказала. Грамовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com