старонка

тлумачэнне слова:

  старонка1, -і, ДМ -нцы; родны склон множны лік -так; жаночы род
    1. Адзін з двух бакоў ліста паперы (у кніжцы, сшытку). Там, на першай старонцы, надрукавана была прамова Андрэя Клыгі. Чорны. [Візэнер] падаў ім разгорнуты том Энгельса і паказаў [савецкім] афіцэрам першую старонку, дзе быў партрэт. Шамякін. Андрэй Міхайлавіч выняў .. блакнот, адшукаў чыстую старонкі). Самуйлёнак. // Ліст (у кніжцы, сшытку). Вырваць старонку з кніжкі. ▪ Перш чым ехаць сюды, я звярнуўся да Сямёнава. Пагартаў пажоўклыя старонкі старой кнігі. В. Вольскі.
    2. пераноснае значэнне; чаго або ў чым. Перыяд, этап у гісторыі, у развіцці чаго-н. Я гэты горад [Вільнюс] знаю з даўніх дзён. І кожны раз мне новыя старонкі Суровай былі адкрывае ён. Танк. Станковая графіка даваеннага перыяду — цікавая і своеасаблівая старонка нашай культуры. Шматаў.
    •••
    Упісаць новую старонку ў што глядзі упісаць.
  старонка2, -і, ДМ -нцы; родны склон множны лік -нак; жаночы род
    памяншальна-ласкальная форма да старана (у 2 знач.). Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала. Ой, старонка мая ты лясная, Беларуская наша зямля. Астрэйка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Бабуля, усе кажуць, што я лашара! — Які ж ты лашара? Пінжачок у штонікі, штонікі ў шкарпэтачкі, на шкарпэтачкі сандалікі! Красунчык!

крыніца: @zemant