старшы

тлумачэнне слова:

  старшы, -ая, -ае.
    1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Старшая медыцынская сястра. Старшы навуковы супрацоўнік. Старшы пілот. ▪ Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. Ваданосаў.
    2. у значэнне назоўнік старшы, -ага, мужчынскі род; старшая, -ай, жаночы род Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; начальнік. Трэба выбраць старшага, — сказаў .. [Красуцкі]. — Магчыма, я буду адлучацца, ён мяне заменіць. Навуменка. Над паляўнічымі ў раёне .. [Булка] быў старшы: правяраў білеты, прысылаў позвы. Пташнікаў. — Ага, Ланкевіч, — заўважыў яго старшыня. — Добра, што прыйшоў. Бяры харчу на тыдзень і зараз жа паедзеш на аб'ект. Стаўлю цябе старшым. Асіпенка.
    3. Такі, які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы (пра клас, курс і пад. у навучальнай установе). Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні. «Беларусь».
    •••
    Старшы лейтэнант глядзі лейтэнант.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

У белмове пануюць два правілы: 1. Як чуецца, так і пішацца; 2. Як напісана, так і чытаецца. ГЭТА ХАРТЫЯ СВАБОДЫ МОВЫ, ЯКОЙ 7 ТЫСЯЧ ГАДОЎ