стацыянар

тлумачэнне слова:

  стацыянар, -а, мужчынскі род
    1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. ▪ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі. Ракітны. // Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце... Савіцкі. На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур'ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар... Грамовіч. // размоўнае слова Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам. Сабаленка. Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара. «Полымя».
    2. спецыяльны тэрмін Нерухомы фундамент якой-н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.
      [Ад лац. stationarius — нерухомы.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com