стаянка

тлумачэнне слова:

  стаянка, -і, ДМ -нцы; родны склон множны лік -нак; жаночы род
    1. Прыпынак, часовае знаходжанне дзе-н. на шляху руху, у паходзе і пад. Дастаткова сказаць, што стаянкі ля [святлафораў] скараціліся на 25 працэнтаў. Жычка. // Месца прыпынку, часовага знаходжання, жыхарства каго-, чаго-н. Стаянка зімоўшчыкаў. ▪ У адзін з панядзелкаў група .. [Людмілы], цяпер ужо дзесяцікласнікаў, адпраўлялася ў паход да Белага возера, месца былой партызанскай стаянкі, за сорак пяць кіламетраў ад Парэчча. Радкевіч.
    2. Стаянне транспарту ў перапынках паміж яго работай. Цягнік стаяў у ляску. Каляда не разлічваў на стаянку і нагнаў шмат пары. Гурскі. Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог. Жычка. // Месца, дзе стаіць транспарт, чакаючы пасажыраў. Стаянка таксі. ▪ Спыніўшыся,.. [«Масквіч»] даў задні ход і, падруліўшы да стаянкі аўтамашын, лоўка прыстроіўся ў іх шарэнгу. Рамановіч.
    3. Месца пасялення людзей каменнага веку. У 1929 годзе стаянка была абследавана мінскім археолагам Палікарповічам. В. Вольскі. Пры раскопках земляных умацаванняў... археолагі знайшлі сляды стаянак першабытных людзей і .. ганчарныя печы, якімі карысталіся некалькі тысяч гадоў назад. «ЛіМ».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com