столькі

тлумачэнне слова:

  столькі, родны склон множны лік столькіх, займеннік і столькі, прыслоўе
    1. займеннік і прыслоўе указальнае. Абазначае іменна такую колькасць чаго-н.; названая, вызначаная колькасць. — Блакіціна нябесная! — крычыць Шарэйка. — Колькі неба над лугам, столькі і лугу!.. Што значыць волявольная — калгас! Брыль. І хто гэта выдумаў столькі анкет? Панчанка. / у значэнне назоўнік столькі, -іх. Зноў столькіх прыйшлося ўгаворваць, упрошваць, дакараць — нібы гэта грэбля не ўсім, а яму [Міканору] аднаму трэба. Мележ. / Як суадноснае слова ў галоўным сказе. На вазе не цягнула столькі, колькі на бязмене. Лобан.
    2. займеннік і прыслоўе азначальнае. Абазначае такую вялікую колькасць чаго-н.; так многа, так доўга. [Петракоў:] Мы заўладалі чыгункай на працягу 10 кіламетраў. Столькі крыві нам каштавала... Кучар. — Дзе ты столькі забавіўся? — папракнула здзіўлена маці. Пальчэўскі. / Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Усю зіму возяць .. [на Нёман] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг. Колас.
    3. прыслоўе меры і ступені. У такой ступені, настолькі, так. Столькі .. [Таццяна] перахварэла з-за яго, столькі перажыла!.. Часам і сама яна цвёрда верыла, што Віця — яе сын. Шамякін. Уперадзе таксама ішла машына, пылу давала столькі, што дарогі не відно было. Кулакоўскі. / Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Ён столькі ж паважаў яе, колькі любіў.
    •••
    Не столькі..., колькі... — не так..., як...
    Столькі і столькі — ужываецца замест паўтарэння колькасці, разавасці, цаны.
    Столькі..., колькі і... — як..., так і...



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Бацькі смяяліся, калі я казаў «У мяне пад ложкам жыве монстр!». У выніку гэты бомж начаваў там сем гадоў.