страціць

тлумачэнне слова:

  страціць, страчу, страціш, страціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Застацца без каго-, чаго-н. Лізавета Назараўна канчаткова страціла субяседнікаў. Корбан. Сяргей працуе бухгалтарам у сваім калгасе. Ён на фронце страціў нагу. Чарнышэвіч. Я ўсё кахаў цябе, Таіса, і мне цяжка было адчуваць, што назаўсёды страціў цябе. Скрыган. // Панесці страты (пра тых, хто загінуў, памёр). Страціла Радзіма мая столькі сыноў, колькі ў лесе дубкоў. Грачанікаў. Васіль Чаравака страціў бацьку, маці і замужнюю маладую сястру. Пестрак. // Панесці страты ў жывой сіле, тэхніцы ў час вайны, бою. У баі страцілі пятнаццаць чалавек. / Пра кроў. [Кастусь] ранен у бок і напэўна страціў многа крыві. Чорны.
    2. Марна, без карысці патраціць што-н. дарагое, каштоўнае (час, грошы і пад.). — А цяпер давайце ўсё-ткі займацца, а то мы цэлы вечар страцім, — у каторы раз схіліўся Косця над чарцяжом. Шыцік. [Чалавек:] — Я лепш галодны пасяджу, а капейкі не страчу. Чорны. Кратаў скронь пасівелую, Сумаваў, не таю: Ах, шкада, што даспелую Восень страціў сваю. Бялевіч.
    3. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.; не захаваць, не зберагчы што-н. У целе — дзіўная лёгкасць, быццам яно страціла вагу. Шамякін. [Хлопцы] ж страцілі апошнія сілы ў змаганні за вызваленне. Маўр. / Пра пачуцці, сімпатыі і пад. На вясну Аня выйшла замуж за футбаліста і ўжо страціла ранейшую прыхільнасць да Веры. Кулакоўскі. / Пра прывілеі, правы і пад. Гурын страціў права на літасць. Машара.
    4. Застацца часткова або поўнасцю без якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад. Страціць надзею. Страціць вартасць. Страціць кантакт. ▪ Пан Вашамірскі болей іншых страціў гумар. Бядуля. Вось суровыя рады бярозавых крыжоў на самай ускраіне сяла ўжо страцілі свой беласнежны колер. Лынькоў. Перад дажджом крымская прырода страціла яркія фарбы. Лужанін. Няскошаныя травы пастарэлі, пажухлі, але яшчэ не страцілі водару. Гамолка. У вайну мы [Ваня і Жэня] страцілі ўсякую сувязь, і, калі сказаць праўду, зусім забыліся адно на аднаго. Васілевіч. // Выйсці з ранейшага становішча; змяніць размяшчэнне, позу. Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, Уладу страціў над сабой. Колас. [Васпаваты чалавек] наважыўся ўдарыць Станіслава ў твар, але пахіснуўся, п'янае тулава страціла раўнавагу — ён грузка чмякнуўся аб падлогу. Мікуліч.
    5. Збіцца, згубіць (пра дарогу, сцежку і пад.). Немцы не адважыліся ісці за .. [партызанамі] ці можа страцілі след. Мележ.
    6. абласное слова Загубіць, знішчыць. Надумаліся паны са свету .. [музыку] страціць. Якімовіч.
    •••
    Страціць ласку у каго перастаць быць у пашане, у павазе.
    Страціць прытомнасць — самлець, абамлець.
    Страціць розум — здурнець.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com