стрыгчы

тлумачэнне слова:

  стрыгчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; прошлы час стрыг, -ла; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. ▪ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму-н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // спецыяльны тэрмін Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.
    2. Падразаць валасы якім-н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.
    •••
    Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго-н., кідаць позіркі на каго-н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.
    Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).
    Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
    Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах, падганяць пад адно.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі грошы мераць купкамі, то ў мяне ямка.