стрымаць

тлумачэнне слова:

  стрымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, задаволіць (рух, ход, дзеянне). Андрэй стрымаў каня і павярнуўся да паставога. М. Ткачоў. Вельмі хацелася Собічу падняцца і падысці да акна, каб паглядзець на іх, але ён стрымаў сябе. Скрыган. // Перашкодзіць чаму-н.. затрымаць (развіццё, рост і пад. чаго-н.). Жыццё ідзе наперад, і яго нічым не стрымаеш. Арабей. // Утрымаць ад якіх-н. дзеянняў; перашкодзіць. Стрымаць няможна грамаду, Калі яна на ворага ўзнялася. Корбан. Мы аб'яднанымі сіламі ў свеце Стрымаем падпальшчыкаў новай вайны. Танк.
    2. Вытрымаць які-н. цяжар, націск. Я паварочваюся да свайго суседа, спраўнага ружовага дзядка: ён з усяе сілы ўпяўся, каб стрымаць людзей, што наваліліся яму на плечы, і цяжка дыхае. Палтаран. Шанцавала Нічыпару гэтым вечарам на рыбу .. Спраўляйся толькі падымаць з асцярогаю вудзіл[ьна]; глядзі, каб стрымала вуда, пакуль скончыць плотка свой танец. Баранавых. // пераноснае значэнне Перанесці, выцерпець. Не стрымала сэрца ўздыму У грудзях гартаваных, мужычых. Каб вякамі струхлелае з дымам Распаліць ад мяжы да мяжы. Трус.
    3. Процістаяць напору, націску каго-, чаго-н. А ці хопіць у партызан сілы выстаяць, стрымаць блакаду, разбіць карнікаў? Няхай. І як ні спяшаліся гітлераўцы будаваць лініі абароны, яны не маглі стрымаць націск Савецкай Арміі. Васілеўская. // Стаць перашкодай на шляху чаго-н. Праз завешанае коўдраю акно прабіваліся першыя промні сонца. Коўдра не магла стрымаць іх, яны ўрываліся ў палату праз невялікія шчыліны. Арабей.
    4. Не даць чаму-н. праявіцца на поўную сілу, выявіцца поўнасцю. Апошні раз мы не стрымалі слёзы У студзені, калі гулі сірэны. Грахоўскі. Нягледзячы на ўсю значнасць моманту, Андрэй не стрымаў усмешкі. Шыцік. [Пальчык] толькі стараўся стрымаць дыханне, а сэрца ў яго грудзях малаціла. Дамашэвіч. // пераноснае значэнне Утрымаць пры сабе (пра думкі, пачуцці і пад.). Думы, думы! Я вас не стрымаю. Ды ці можна, скажыце, стрымаць, Калі ў сэрцы растала зіма Пад кіпучыя росквіты мая?! Багун. Не пясняр я, а песні складаю, Во стрымаць іх мне сіл не стае: Дзе ні гляну — ад краю да краю Зарунела зямля маладая, — І таму маё сэрца пяе. Непачаловіч.
    5. Абмежаваць, зменшыць велічыню, ступень, сілу праяўлення чаго-н. Стрымай свой запал. ▪ [Сцёпа] стрымаў усхваляваны тон голасу, праказаў невінавата, наіўна: — На дварэ вунь ідзе снег. Баранавых. // і без дапаўнення Утрымаць сябе ад праяўлення якіх-н. пачуццяў, ад здзяйснення якіх-н. намераў. І ўсё ж Вячаслаў не стрымаў. Паціху пачаў насеістваць знаёмую мелодыю. Шыловіч. Гауптман не стрымаў — выявіў сваё нутро: — Дурань! Растлумачце яму [вахтмайстру], обер-лейтэнант. Мікуліч.
    •••
    Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць абяцанае. Важаты Сяргей Ляўцоў стрымаў сваё слова. Беразняк. Колькі ўжо год ведае Змітрок Іну, а не памятае выпадку, каб яна ашукала, не стрымала слова. Ваданосаў.
    Стрымаць сябе — тое, што і стрымацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com