стукнуцца

тлумачэнне слова:

  стукнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне
    1. Ударыцца аб што-н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што-н. або на каго-н. Дзед стукнуўся патыліцай аб сцяну, а з зубоў і носа палілася кроў. Колас. [Сіўцоў] чытаў у гэты час газету, і яны [Сіўцоў і Вера] стукнуліся галовамі. Васілевіч. // Выцяцца, ударыцца. Прыбеглі з вёскі людзі, дасталі .. [Толька] з ракі... Мусіць аб патарчаку, ныраючы, стукнуўся. Сачанка. // пераноснае значэнне Уступіць у супярэчнасць, у варожыя адносіны, у канфлікт. [Салавей:] — А як толькі пачнём дзяліць іх зямлю, прыйдзецца стукнуцца лбамі з гэтаю шляхецкаю зграяй. Грахоўскі.
    2. з кім. Нечакана сустрэцца з кім-н. [Грасыльда:] — Пайшла я. У кабінет .. [Севасцянчыка] не дайшла, стукнулася з ім па парозе на ганку. Пташнікаў. Ля зямлянак я ледзь не стукнуўся лоб у лоб з партызанам, які бег нам насустрач па вузенькай і глыбока пратаптанай сцежцы ў снезе. Карпюк.
    3. Трапіць у што-н. пры імклівым руху. Лодка ішла проста на нізкі, зарослы высокаю травою востраў. Русіновіч падняў вёслы, лодка стукнулася носам у мяккі бераг і стала. Дамашэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com