суладны

тлумачэнне слова:

  суладны, -ая, -ае.
    1. з чым, чаму. Адпаведны чаму-н., згодны з кім-н. Не баіцца цяжкай плыні год, твор, суладны з вечнасці законам. Русецкі. Словы Журавенкі былі суладны Антонавым думкам — ён і сам гаварыў пра тое ж на сходзе. Савіцкі.
    2. Аднадушны. — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ. Шынклер. З набліжэннем дня збору суладны настрой у класе мацнеў. Шыловіч.
    3. Суладжаны, дружны. А ў наваколлі аддаецца суладны, дружны стук калёс. Гаўрусёў. У .. дружнай руплівай працы ішлі напорыстыя пяцігодкі, поўнячы зямлю суладным гулам машын, суладным рухам працавітых рук. Лынькоў. // Стройны, гарманічны (пра спеў, музыку і пад.). У новых дамах іграюць баяны і гучаць суладныя песні — гэта брыгадзір тынкоўшчыкаў Мікола Завадскі, шафёр Іван Канапелька .. спраўляюць наваселле. Грахоўскі. І чуцён суладны гоман Каля рэчкі ў гаі. Прануза. І сосен гонкіх спеў суладны Сціхаў у ссечаным галлі. Кляўко.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Тат! А чаму мае аднагодкі ўсе ўжо ў 10 класе, а я яшчэ ў 4? — Не бяры да галавы, сынок! Налівай!