супроць

тлумачэнне слова:

  супраць і супроць, прыслоўе і прыназоўнік
    1. прыслоўе На процілеглым баку ад каго-, чаго-н.; прама перад кім-, чым-н. Па левым баку Паркавай магістралі знаходзіцца Дом кнігі, а супроць — Палац спорту. Сядзець супраць.
    2. прыслоўе Наперакор; нязгодна з кім-, чым-н.; насуперак каму-, чаму-н. Галасаваць супраць. ▪ [Бухча:] — Закон, дык закон, я супроць не іду! Чорны.
    3. прыслоўе Насустрач, у супрацьлеглым кірунку. Ісці супраць ветру.
    4. прыназоўнік з родны склон. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца, размяшчаецца. Жывуць .. [Лявоніха і Сымоніха] побач, пасярод вёскі, хата супроць хаты. Бядуля. Вечарам .. [Міша] з Волечкай сядзелі на лавачцы пад клёнам супраць іх хаты. Мыслівец. Нейкі час .. [Харошка і Салдаценка] стаялі адзін супраць другога і маўчалі. Кавалёў. // Знаходзіцца побач з чым-н. напісаным. Адзнакі стаяць у графах супраць кожнага прозвішча. ▪ Апошні ўзнос і подпіс стаяў супроць радка «чэрвень»... Мележ. 196, 291, 214 працэнтаў выканання — такія лічбы заўсёды стаяць супраць прозвішча Блахіна на дошцы паказчыкаў. Грахоўскі.
    5. прыназоўнік з родны склон. Указвае на асобу, прадмет, з'яву або працэс, насуперак якім што-н. робіцца, адбываецца. Удод сакоча за кюветам, стракочуць конікі ў траве, а ты [дарога] імчышся супраць ветру насустрач сонцу і Маскве. Звонак. Супраць цячэння не так лёгка плысці! Гурскі. [Волька:] — Падумай [Нарыса], як бы ты асмелілася хаця б сказаць што-небудзь супраць бацькоў, а не тое, што зрабіць. Кулакоўскі. Супраць Сяргея ніхто не галасаваў. Шахавец. [Анісь:] — Супраць гурту нішто на свеце не ўстаіць. Баранавых. // Указвае на напрамак, адваротны нахілу чаго-н. (ворсу, шэрсці, валасоў). Супроць шарсцінкі пагладзіць.
    6. прыназоўнік з родны склон. Ужываецца пры ўказанні прадмета, з'явы, асобы і пад., для барацьбы з якімі ці для пазбаўлення ад якіх ужываюцца адпаведныя захады, прымяняюцца якія-н. сродкі. Прышчэпкі супраць воспы. Мазь супраць камароў і маскітаў. ▪ Са старонак твора паўстае хвалюючы вобраз магутнага народа, які ўзняўся на рашучую барацьбу супраць заклятага ворага. Дзюбайла. Старыя дзяды самі сваім розумам даходзяць да думкі, што трэба ўзброенае змаганне супроць акупантаў. Колас. // Ужываецца для выражэння нязгоды з чым-н., пярэчання чаму-н. Максім Танк актыўна выступаў як супраць натуралізму, так і супраць мадэрнізму буржуазнай літаратуры. Гіст. бел. сав. літ. [Старшыня калгаса:] — Не падумайце благога — я не супраць крытыкі. Быкаў. // Ужываецца для выражэння неадпаведнасці ў чым-н. Зрабіць супраць сумлення. Дзейнічаць супраць устаноўленых правіл.
    7. прыназоўнік з родны склон. Ужываецца для ўказання на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. адбываецца ці павінна адбыцца. [Ведзьма:] — Куды ты [Алёнка], неразумная, едзеш супраць ночы? Якімовіч.
    8. прыназоўнік з родны склон. Ужываецца для выражэння параўнальных адносін. Рост прадукцыі супраць мінулага года. Вады ў рацэ супраць учарашняга прыбавілася. ▪ [Вера:] — Учора надоі зменшыліся супраць таго тыдня. Асіпенка. / у у іранічным сэнсе супастаўленні. Зух супраць мух. Прымаўка.
    9. у значэнне выказнік Не на карысць каго-, чаго-н. Разгарэліся спрэчкі: хто супраць, хто — за. Куляшоў. [Стрэльбы:] — Хто супроць? Аднагалосна. А. Александровіч. / у значэнне назоўнік Узважыўшы ўсё за і супраць, Лабановіч прыйшоў да пераканання, што ён зрабіў добра, не зачапіўшы дзяўчыны. Колас.
    •••
    Гладзіць супраць шэрсці каго глядзі гладзіць.
    За і супроць глядзі за.
    Ісці супраць цячэння глядзі ісці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com