сустрэчны

тлумачэнне слова:

  сустрэчны, -ая, -ае.
    1. Які ідзе, рухаецца насустрач. З-за павароту адна за другой выскачыла некалькі сустрэчных аўтамашын. Корбан. Аня весела аглядалася на сустрэчных студэнтак. Карпюк. Сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон. С. Александровіч. Гасяць, чуў я, пажары лясныя Сустрэчным агнём. Куляшоў. / у значэнне назоўнік сустрэчны, -ага, мужчынскі род Заглядаючы ў вокны дамоў, у пад'езды, прыглядаючыся да сустрэчных,.. [Віктар] прайшоў квартал. Карпаў. // Які трапляецца на дарозе. Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы, Сустрэчных дарожак палотны. Колас.
    2. Які з'яўляецца адказам на што-н.; які даецца ў адказ на што-н. Сустрэчны план. Сустрэчны ўдар. ▪ Вось, напрыклад, жонка пачне, як гэта ўсе кажуць, пілаваць, — а я ніякіх ёй сустрэчных «тэзісаў». Скрыпка. Сустрэчная страляніна стала беспарадкавай, кулямёт справа замаўчаў. Хадкевіч.
    3. Які выконваецца пры сустрэчы (у 3 знач.). У адказ .. [начальніку] марш вясёлы, сустрэчны. Лынькоў.
    •••
    Сустрэчны агонь глядзі агонь.
    Сустрэчны іск глядзі іск.
    Першы сустрэчны — першы, хто пападзецца насустрач.
    Сустрэчны і папярэчны — усякі, любы без разбору чалавек.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com