сцяцца

тлумачэнне слова:

  сцяцца1, сатнуся, сатнешся, сатнецца; -нёмся, -няцеся; прошлы час сцяўся, сцялася, -лося; закончанае трыванне
    Схапіцца, счапіцца ў бойцы, барацьбе, сварцы. Народ прачынаецца ад доўгага сну, страсае з душы рахманасць і .. гатовы твар у твар сцяцца з ворагам-акупантам. Машара. Волечка сцялася грызціся з Гельскім. Чорны.
  сцяцца2, сатнуся, сатнешся, сатнецца; -нёмся, -няцеся; прошлы час сцяўся, сцялася, -лося; закончанае трыванне
    1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца; сціснуцца. [Шыковіч:] — Я хацеў спытаць у вас пра Савіча. Доктара Савіча. Сцяпана Андрэевіча. — Як .. [Сухадоліха] адразу змянілася! Адступала на крок, нібы спалохалася. Сцялася неяк уся, ажно ростам паменшала. Шамякін. Не вытрымаў тут Міколка, аж затрымцеў увесь, сцяўся ў камочак. Лынькоў. Вяргейчык неяк ураз увесь сцяўся, звяў, зрабіўся маленькі, палахлівы, як верабей. Сачанка.
    2. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.). Прачытаў [Лазавік] першыя словы, і шчокі яго пабялелі, сцяўся рот. Хомчанка. Рысы твару .. [Скуратовічыхі] ахаладзелі, губы сцяліся. Чорны. Гэлька не магла глядзець у вароты хлява, яна адвярнулася ў другі бок. Сашчапіліся пальцы ў кулакі, сцяліся зубы. Сташэўскі.
    3. пераноснае значэнне Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра грудзі, горла і пад.). Чарнеў маўкліва чакаў, і ў Клімчанкі сцялося ўнутры. Быкаў. Адчуць боль пад уплывам якога-н. пачуцця (пра душу, сэрца). І ад нейкіх блытаных, перам[я]шаных думак, ад усяго, што прынёс гэты дзень, у Сяргея сцялося сэрца. Адамчык.
    4. Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу. На дварэ люты, а ў паветры зусім мякка, маразы бываюць ледзь-ледзь, як вадзе сцяцца. Ермаловіч. На вечар хмары разышліся, зусім недарэчы высвеціў месяц, пачала халоднай скарыначкай падстываць гразь, і ў лужынах тонка і лёгка сцяўся лядок. Жук.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com