сыграць

тлумачэнне слова:

  сыграць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. што, на чым і без дапаўнення Выканаць што-н. на музычным інструменце. Сыграць на гітары. Сыграць лявоніху. ▪ Вось [Васіль] сыграе што-небудзь, моладзь патанцуе. Кавалёў. // што. Падаць які-н. сігнал ігрой на музычным інструменце. Сыграць адбой. ▪ Аднойчы ў час канцэрта сыгралі трывогу, і байцы пайшлі ў бой. «ЛіМ». // пераноснае значэнне; на чым. Уздзейнічаць на чые-н. пачуцці, і пад. для дасягнення пэўных мэт, выкарыстаць чые-н. пачуцці, настрой у сваіх мэтах. Сыграць на шчырасці.
    2. што. Выканаць, паставіць у тэатры, на сцэне (п'есу, оперу і пад.). Сыграць спектакль. // у чым. Прыняць удзел у выкананні п'есы, оперы і пад.; выступіць. Сыграць у кінафільме. Сыграць у аперэце. // Паказаць на сцэне, выканаць якую-н. ролю. [Галіна:] — Я вось скончыла тэатральны інстытут, ужо год працую ў тэатры і яшчэ не сыграла ніводнай адказнай ролі. Рамановіч. [Тамілін:] — Я вось думаю, калі будзе пасля вайны напісана п'еса пра нас, дык абавязкова сыграю ролю генерала ляснога фронту. Шчарбатаў.
    •••
    Сыграць першую скрыпку — адыграць галоўную ролю ў якой-н. справе. На чарзе новыя клопаты: сяўба яравых. І тут механізатары павінны, як кажуць, сыграць першую скрыпку. Шымук.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com