сябе

тлумачэнне слова:

  сябе, ДМ сабе, творны склон сабой (сабою), займеннік зваротны.
    Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсу асабовым займеннікам любой асобы і ліку. Мікола расказаў дзеду пра сябе. Якімовіч. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна ўзіраецца перад сабою. Колас. Сеем, збіраем Спелае збожжа, Сабе, краіне Багацце множым. Купала. Чырвонаармейцы пераглянуліся паміж сабою. Чорны.
    •••
    Авалодаць сабой глядзі авалодаць.
    Атэставаць сябе глядзі атэставаць.
    Біць сябе ў грудзі глядзі біць.
    Браць (узяць) на сябе што глядзі браць.
    Браць (узяць) сябе ў рукі глядзі браць.
    Бубніць сабе пад нос глядзі бубніць.
    Валодаць сабою глядзі валодаць.
    Вывезці на сабе глядзі вывезці.
    Вывесці з сябе каго глядзі вывесці.
    Выдаць сябе глядзі выдаць.
    Выдаць сябе з галавой глядзі выдаць.
    Выйсці з сябе глядзі выйсці.
    Грудзьмі пракласці (пралажыць) сабе дарогу глядзі пракласці.
    Даць аб сабе знаць глядзі даць.
    Даць сябе адчуць глядзі даць.
    Замкнуцца ў сабе глядзі замкнуцца.
    Зарубіць сабе на носе глядзі зарубіць2.
    Звязаць сябе вузамі Гіменея глядзі звязаць.
    Звярнуць на сябе ўвагу глядзі звярнуць.
    Здрадзіць сабе глядзі здрадзіць.
    Зжыць сябе глядзі зжыць.
    Знайсці сябе глядзі знайсці.
    Ірваць на сабе валасы глядзі ірваць1.
    Лавіць сябе на чым глядзі лавіць.
    Матаць сабе на вус глядзі матаць1.
    Мераць па сабе глядзі мераць.
    Набіць сабе цану глядзі набіць.
    Налажыць (накласці) на сябе рукі глядзі налажыць1.
    На сябе не забыць глядзі забыць.
    Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе дзець (падзець) глядзі ведаць.
    Не па сабе каму няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.). Уся гэта абстаноўка для Панаса незвычайна, і ён адчувае сябе крыху не па сабе сярод тлумнага зборышча дарослых людзей. Колас.
    Не помніць сябе глядзі помніць.
    Несці сябе (высока) глядзі несці1.
    Не чуць зямлі пад сабой глядзі чуць.
    Ног не чуць пад сабой глядзі чуць.
    Паводзіць сябе глядзі паводзіць.
    Паказаць сябе глядзі паказаць.
    Па сабе — па свайму густу.
    Прабіць сабе дарогу глядзі прабіць.
    Прывесці ў сябе глядзі прывесці.
    Прыйсці ў сябе глядзі прыйсці.
    Псаваць сабе кроў глядзі псаваць.
    Сам на сябе вяроўку суча глядзі сукаць.
    Сам не ў сабе глядзі сам.
    Само сабой (зразумела) глядзі сам.
    Сам (сама, само, самі) па сабе глядзі сам.
    Сам праз сябе глядзі сам.
    Сам (сама, само, самі) сабе глядзі сам.
    Сам сабе не рад глядзі сам.
    Сам сабе пан (гаспадар, галава) глядзі сам.
    Сам (сама, само, самі) сабою глядзі сам.
    Строіць з сябе каго глядзі строіць.
    Трымаць пры сабе глядзі трымаць.
    Трымаць сябе глядзі трымаць.
    Трымаць сябе ў руках глядзі трымаць.
    Трымаць у сабе глядзі трымаць.
    Убіць (набраць) сабе ў галаву глядзі убіць.
    У сябе — у сваім доме, пакоі і пад., у месцы знаходжання.
    Цераз сябе браць глядзі браць.
    Як за сябе закінуць глядзі закінуць.
    Які з сябе (сабою)? глядзі які.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com