танцаваць

тлумачэнне слова:

  танцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; незакончанае трыванне, што і без дапаўнення
    1. Выконваць які-н. танец; прымаць удзел у танцы (танцах). Танцаваць вальс. ▪ Пайшоў танцаваць і пан падлоўчы са сваёю жонкаю. Колас. У калгасным клубе грымела радыёла, моладзь танцавала. Ваданосаў. // Умець выконваць які-н. танец (танцы). [Пятро:] — Але лепш за ўсіх танцавалі Максім наш і Ліда доктарава. Шамякін. // Выконваць якую-н. партыю ў балоце. Танцаваць Анежку.
    2. пераноснае значэнне Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу; ісці, падскакваючы (пра коней). Чорны конь пад .. [Лук'янскім] танцаваў у лёгкай хадзе. Чорны. // Рухацца (пра розныя прадметы). Бачыць [Тараска], паплавок танцуе неяк надта дробненька. Узяўся за вудзільна, падсек. Юрэвіч.
    •••
    Танцаваць ад печкі — пачынаць з прывычнага, простага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку.
    Танцаваць пад чыю дудку — тое, што і скакаць пад чыю дудку (глядзі скакаць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com